24 снежня 2025, Серада, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці будзе снег у Беларусі на Новы год?

Ці будзе снег у Беларусі на Новы год?

Сіноптыкі далі прагноз.

Беларусы могуць паверыць у навагодні цуд: зменены прагноз па ападках кажа пра тое, што ў краіне да 1 студзеня 2026 года ў суме можа выпасці больш за 20 см снегу. Аб гэтым паведамілі ў Telegram-канале Nadvorie.

Сіноптыкі зрабілі прагноз на падставе дадзеных мадэлі GFS (Global Forecast System). «Бачна, што назапашванне істотнага снежнага покрыву на тэрыторыі Беларусі пачнецца з 28 снежня», — напісалі яны.

Спецыялісты адзначылі, што гаворка ідзе пра колькасць ападкаў у цвёрдай фазе. То бок гэта не вышыня снежнага покрыву, а, калі казаць проста, колькасць снегу, які выпаў, за пэўны час.

Хаця гэта цвёрдыя ападкі, іх звычайна пералічваюць у ваду: глядзяць, колькі вады атрымаецца, калі растапіць увесь выпаўшы снег. Растапілі — атрымалася 10 мм вады, значыць, колькасць ападкаў у цвёрдай фазе — 10 мм.

І карта з прагнозам ад GFS кажа пра тое, што да 1 студзеня месцамі ў цэнтры і захадней ад цэнтра Беларусі, лакальна на Віцебшчыне можа выпасці больш за 20 см снегу пры такім разліку.

Астатняй частцы краіны пашанцуе менш: там ужо ад 13 да 18 см прыкладна або менш за 10.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках