24 снежня 2025, Серада, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Італіі з дзяржаўнага гімна прыбралі адно слова

У Італіі з дзяржаўнага гімна прыбралі адно слова

Наваўвядзенне выклікала дыскусію сярод гісторыкаў і філолагаў.

У Італіі афіцыйна змянілі парадак выканання дзяржаўнага гімна Il Canto degli Italiani падчас інстытуцыйных і ваенных мерапрыемстваў. Пра гэта паведаміла італьянская служба Euronews са спасылкай на адпаведны ўказ прэзідэнта краіны Серджо Маттарэлы.

Прыняць гэтае рашэнне прапанавала прэм’ер-міністр Джорджа Мелоні.

Ад цяпер фінальнае ўскліканне Si («Так») пасля радка Siam pronti alla morte, l'Italia chiamò («Мы гатовыя да смерці, Італія паклікала») больш не будуць выконваць.

Дакумент быў апублікаваны ў Gazzetta Ufficiale (Афіцыйным весніку) 7 мая 2025 года, аднак адпаведны загад Генеральны штаб абароны даў толькі ў снежні. Згодна з загадам, усе падраздзяленні павінны выконваць новыя правілы падчас афіцыйных цырымоній.

Як паведамляюць італьянскія СМІ, ініцыятыва наконт змен паступіла ад ваенных музычных аркестраў, каб уніфікаваць выкананне гімна ў адпаведнасці з арыгінальным тэкстам Гофрэда Мамелі.

Наваўвядзенне выклікала дыскусію сярод гісторыкаў і філолагаў. Яны нагадваюць, што фінальнае Si дадаў кампазітар Мікеле Новара у нотным запісе з рытмічных і выканаўчых меркаванняў, і з цягам часу гэта стала ўсталяванай традыцыяй выканання гімна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках