Нядзіўна, што Пуцін павёў лідараў СНД у Эрмітаж
7- Аляксей Копытько
- 24.12.2025, 11:12
- 15,052
Расіі няма чым хваліцца.
Праз тыдзень — Новы год.
Пакуль Трамп анансуе карабельную гонку, а Вэнс гуляе ў Леніна з бервяном, асвяжым канву перамоваў.
1. У якасці прэлюдыі нагадаем, што СБУ двойчы (18 і 20 снежня) на мінулым тыдні нарабіла шуму ў Севастопалі, паспяхова атакаваўшы аэрапорт Бельбек. Дроны ЦСО «А» паразілі некалькі РЛС, асляпілі С-400, выбілі ЗРПК «Панцыр-С2», а таксама вывелі з ладу тры знішчальнікі — МіГ-31 і два Су-27.
У выніку ў сістэме ППА/ПРА акупантаў на поўдні ўтварылася праломіна. Як правіла, за гэтым заўсёды ідзе нейкі яскравы інцыдэнт.
2. Учора СБС і ГУР паспяхова атакавалі перагрузачны комплекс нафтапрадуктаў у порце Тамань (н.п. Волна). Гэта важны момант па шэрагу прычын.
Порт Тамань — другі сярод расійскіх па аб'ёмах перавалкі ў Азова-Чарнаморскім басейне.
Праектная магутнасць грузазвароту марскіх тэрміналаў (налівных і насыпаных) — 90 млн тон у год. За 11 месяцаў 2025 года Тамань перагрузіла 26,5 млн тон (+3,1%).
Для параўнання: Наварасійск — 153,9 млн т (+1,3%), Туапсэ — 20,0 млн т (+2,0%), Каўказ — 13,9 млн т (-36,3%), Растоў-на-Доне — 11,5 млн т (-21,3%).
На Тамані, акрамя перавалкі мазуту, газойлю і нафты (аб’ём рэзервуараў пад светлыя і цёмныя нафтапрадукты — больш за 1 млн кубаметраў), інтэнсіўна развіваецца перавалка вугалю, серы, жалезнай руды, запусцілі перавалку ўгнаенняў. Гэта інфраструктурны аб’ект, які набірае абароты і корміць расійскі бюджэт.
Калі зірнуць на карту, бачна — тэрміналы порта знаходзяцца бліжэй за 10 км да моста праз Керчанскую пратоку. Дэ-факта ў плане ППА/ПРА — гэта адзін раён абароны, які вельмі цяжка прайсці.
І вось нашы яго прайшлі! Сур’ёзна пашкоджаны адзін танкер, наліўная эстакада з мазутам гарэла больш за суткі.
Спроба Крамля згуляць у «адрэзанне Украіны ад мора» будзе мець люстраныя наступствы.
3. Сёння трэці раз атрымаў некалькі прапушчаных удараў нафтахімічны комплекс «Лукойла» «Стаўрален» у г. Будзёнаўск (Стаўрапольскі край). Колькасць непазбежна перайдзе ў якасць.
4. У ноч з 20 на 21 снежня ГУР дацягнуўся да 2 знішчальнікаў Су-30 у Ліпецку. Дзёрзка і вельмі наглядна.
У выніку: пацверджана, што ў перыяд 18–21 снежня вораг страціў на зямлі 5 знішчальнікаў (2 Су-30, 2 Су-27, 1 МіГ-31).
5. СБС прарываецца скрозь туман і ў снежні «выкошвае» 395 расійскіх салдат за суткі. Калі туман спадае, лічба адразу перавальвае за 500.
Гэта паказчык таго, наколькі ўсё цяпер інтэнсіўна.
Па сетцы ўжо разышлася інфармацыя, як СБС, 1-ы корпус «Азоў» і прыдаданыя падраздзяленні адбілі некалькі механізаваных штурмаў расіян на Добрапольскім напрамку. Вораг страціў 24 адзінкі бранятэхнікі (танкі, БТР, ББМ) і некалькі дзесяткаў адзінак квадра-/мататэхнікі….
…Дрэнныя навіны і праблемы мы ведаем. Расіяне відавочна спрабуюць да канца года выціснуць максімум, адсюль — спешка.
Праз 2 месяцы споўніцца 4 гады з пачатку поўнамаштабнага ўварвання. Тэрмін Вялікай Айчыннай вайны 1941–45 гг. будзе перавышаны зусім хутка. А вынікі акупантаў — больш чым спрэчныя пры такіх стратах. І гэта без ацэнкі эканомікі. І без уліку, што вайне хутка — 12 гадоў…
Нядзіўна, што Пуцін павёў лідараў СНД у Эрмітаж, каб хоць нечым бліснуць. Гадзіннік «Паўлін» і зала 1812 года выглядаюць куды больш уражліва, чым дасягненні цяперашніх расійскіх главароў.
Аляксей Копытько, Telegram