24 снежня 2025, Серада, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назвалі найлепшы калядны кірмаш у Еўропе

1
Назвалі найлепшы калядны кірмаш у Еўропе

Упершыню яе ўзгадалі яшчэ ў XVII стагоддзі.

Калядны кірмаш у Нюрнбергу (Германія) чарговы раз узначаліў тэматычны рэйтынг часопіса Time Out. У гэты спіс, складзены спецыяльна сабраным экспертным журы, штогод трапляюць самыя цікавыя і прыгожыя калядныя кірмашы ў Еўропе, піша «Еўрапульс».

Нюрнбергскі калядны кірмаш упершыню быў згаданы яшчэ ў XVII стагоддзі і з таго часу не надта змяніўся. Гэты кірмаш лічыцца адным з самых аўтэнтычных у свеце. На галоўнай плошчы горада стаяць 200 кіёскаў у чырвоную і белую палоску, і там прадаюць усё, што асацыюецца з еўрапейскімі Калядамі — ад пернікаў і засахараных арэхаў да пасуды і тэкстылю ручной працы. Там наліваюць і пунш, і глінтвейн, а для дзяцей працуе маленькае кола агляду з так званай каляднай каруселлю — трох'яруснай драўлянай канструкцыяй з казачнымі фігурамі, зменшаная копія якой стаіць у кожнага немца дома пад ялінкай.

Другое месца ў рэйтынгу заняў Манчэстэр (Вялікабрытанія) за «свежы погляд», а на трэцім размясціўся Парыж. У французскай сталіцы шмат любімых мясцовымі жыхарамі і турыстамі кірмашоў, але галоўны з іх — у садзе Цюільры. На алеях пад дрэвамі стаяць гандлёвыя павільёны, атракцыёны і нават заліты невялікі лядовы каток. Тут можна і вафлі з сырным раклетам з'есці, і пасядзець у шампань-барэ з выглядам на Елісейскія палі.

Чацвёртае месца ў рэйтынгу — у Будапешта. Кірмаш на плошчы Вёрэшмарці ля самага Дунаю праходзіць ужо амаль 300 гадоў. Тут не толькі прадаюць гуляш і штрудлі, але і ладзяць салідныя музычныя канцэрты — штодзень выступаюць джазавыя, блюзавыя або фолк-калектывы. А яшчэ на фасадах паказваюць светлавое шоу.

На пятым месцы размясціўся калядны кірмаш у Вене. Яго эксперты рэйтынгу ацанілі за прыхільнасць да традыцый стогадовай даўнасці, а яшчэ — за найлепшую выпечку і пляцоўку для гульні ў керлінг.

У першую дзясятку ўвайшлі таксама калядныя кірмашы Вільнюса, Таліна і Капенгагена. Вільнюс — пакуль адзін з найменш вядомых еўрапейскіх гарадоў для зімовага адпачынку, і яго кірмаш не перапоўнены турыстамі; у Таліне на галоўнай плошчы горада пачалі ставіць калядную ялінку яшчэ ў 1441 годзе — задоўга да іншых еўрапейскіх краін, а ў Капенгагене кірмаш славіцца тым, што там праходзіць карнавал з героямі Ганса Хрысціяна Андэрсэна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках