24 снежня 2025, Серада, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: Механізаваныя штурмы расіян пацярпелі фіяска

1
ISW: Механізаваныя штурмы расіян пацярпелі фіяска

Прасоўванне акупантаў будзе заставацца павольным.

Войскі краіны-агрэсара Расіі не змогуць ажыццявіць хуткія прарывы на фронце і разбурыць украінскую абарону. Дасягненні акупацыйнай арміі абмяжоўваюцца нязначным прасоўваннем малых пяхотных груп, ацэньвае Інстытут вывучэння вайны (ISW) у зводцы 23 снежня.

Аналітыкі адзначаюць, што цягам апошніх месяцаў армія РФ выключна абапіралася на тактыку пранікнення (інфільтрацыі) для дасягнення вынікаў на фронце. Сілы абароны эфектыўна адбіваюць расійскія штурмы з выкарыстаннем тэхнікі на ўзроўні ўзвода і вышэй, што сведчыць пра няздольнасць Расіі аднавіць механізаваны манеўр на полі бою, гаворыцца ў паведамленні.

«Няздольнасць Расіі праводзіць механізаваныя атакі, якія прывядуць да маштабных дасягненняў, пацвярджае, што расійскія войскі не змогуць здзейсніць хуткія прарывы і разбурыць украінскую абарону», — сказана ў зводцы.

ISW, у прыватнасці, аналізуе няўдалыя механізаваныя штурмы РФ апошніх дзён у напрамках Добраполля і Канстанцінаўкі Данецкай вобласці. Сілы абароны ў абодвух выпадках адбілі атакі і знішчылі расійскую тэхніку — танкі, баявыя машыны пяхоты, бранятранспарцёры і таму падобнае.

Паводле звестак аналітыкаў, шчыльнасць удараў украінскіх беспілотнікаў і артылерыі не дае расіянам магчымасці паспяхова манеўраваць з тэхнікай. Нават расійскія ваенныя карэспандэнты прызнаюць, што наступ групамі ў складзе больш чым двух акупантаў прыводзіць да смяротных наступстваў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках