24 снежня 2025, Серада, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назвалі колькасць генералаў РФ, ліквідаваных ЗСУ

3
Назвалі колькасць генералаў РФ, ліквідаваных ЗСУ

Ідзе сапраўднае паляванне.

За час поўнамаштабнага ўварвання войскаў РФ ва Украіну, якое пачалося ў лютым 2022 года, было ліквідавана ад 12 да 18 расійскіх генералаў. Пра гэта 23 снежня напісала газета Bild.

Ліквідацыя 22 снежня ў Маскве генерал-лейтэнанта Фаніла Сарварава, начальніка ўпраўлення аператыўнай падрыхтоўкі Генеральнага штаба ўзброеных сіл РФ, стала, па меншай меры, 12-й смерцю расійскіх генералаў, адзначае выданне.

На фронце генералаў РФ знішчалі пераважна ў 2022–2023 гадах, звяртаюць увагу нямецкія журналісты.

Паводле іх дадзеных, першага генерала — Андрэя Сухавецкага (генерал-маёра) — ліквідаваў снайпер 28 лютага 2022 года падчас баёў за Гастомель Кіеўскай вобласці (паводле іншых версій, яго забілі ў Чарнігаўскай вобласці).

«Украінскія войскі сталі мэтанакіравана паляваць на расійскіх генералаў, месцазнаходжанне якіх дапамагалі выяўляць заходнія спадарожнікі. У выпадку выяўлення па іх наносілі ракетныя ўдары. Так, напрыклад, быў забіты генерал-лейтэнант Алег Цокаў 11 ліпеня 2023 года», — піша СМІ.

Выданне нагадвае, што частку расійскіх генералаў украінскія спецслужбы «устранілі» ў тыле з дапамогай выбуховых прылад. У прыватнасці, у красавіку 2025 года пад Масквой пры выбуху каля пад’езда загінуў намеснік начальніка Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба ўзброеных сіл РФ Яраслаў Маскалік.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках