24 снежня 2025, Серада, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзе паглядзець Святую Імшу на Божае Нараджэнне: спіс анлайн-трансляцый

Дзе паглядзець Святую Імшу на Божае Нараджэнне: спіс анлайн-трансляцый

Трансляцыі з беларускіх касцёлаў.

Першыя Святыя Імшы адбудуцца ў ноч на 25 снежня. У выпадку хваробы і адсутнасці магчымасці прыйсці ў касцёл вернікаў запрашаюць далучыцца праз інтэрнэт, піша katolik.life.

Католікі адзначаюць Божае Нараджэнне 25 снежня, а першыя святочныя Святыя Імшы «Пастэркі» праходзяць у касцёлах ужо вечарам 24 снежня. Нагадаем, наведванне набажэнстваў на Божае Нараджэнне з’яўляецца абавязковым для вернікаў, аднак тых, хто не мае такой магчымасці або перажывае хваробу, многія парафіі запрашаюць да ўдзелу ў святкаванні праз інтэрнэт.

Ніжэй падаем спіс YouTube-каналаў парафій, якія рэгулярна вядуць прамыя трансляцыі з касцёлаў у Беларусі.

Каб перайсці на канал, націсніце на спасылку, каб выбраць стрым са Святой Імшы вечарам 24 або цягам дня 25 снежня. Некаторыя каналы ўжо апублікавалі запланаваныя трансляцыі.

Катэдральны касцёл у Мінску.

Катэдральны касцёл у Гродне.

Нацыянальны санктуарый у Будславе.

Парафія Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Заслаўі.

Фарны касцёл у Лідзе.

Касцёл святога Яна Евангеліста ў Мінску.

Касцёл святога Піо ў Маладзечне.

Санктуарый Маці Божай Фацімскай у Жодзіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках