24 снежня 2025, Серада, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі рыхтуюць змены ў сферы аховы працы

У Беларусі рыхтуюць змены ў сферы аховы працы

Якія навацыі чакаюцца?

У Федэрацыі прафсаюзаў расказалі, якія змены ў Беларусі намерваюцца ўвесці ў сферы аховы працы.

Чыноўнікі хочуць унесці змены па ахове працы ў дачыненні да розных катэгорый працаўнікаў, у тым ліку тых, хто працуе дыстанцыйна. «Яшчэ адна важная навацыя — лічбавізацыя многіх працэдур. Напрыклад, побач з традыцыйным фарматам прадугледжана і магчымасць электроннага афармлення шэрагу дакументаў па ахове працы», — паведамляюць у Федэрацыі прафсаюзаў.

Гэтыя магчымыя змены абмяркоўвалі на адным з апошніх пасяджэнняў Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях.

Сярод іншага ўлады намерваюцца ўстанавіць мінімальную працягласць дадатковых спецыяльных перапынкаў для абагрэву і адпачынку працаўнікаў, якія выконваюць работы ў халодны і спякотны час года на адкрытым паветры. Як плануецца, перапынак павінен складаць не менш за 10 хвілін.

«Гэтае пытанне часта падымалася ў калектывах. Нярэдка на практыцы сустракаўся фармальны падыход асобных наймальнікаў да прадастаўлення дадатковых перапынкаў. Часам перапынак мог складаць усяго некалькі хвілін, за якія работнік фізічна не мог адпачыць і аднавіцца ў перыяд экстрэмальных тэмператур. Заканадаўчае замацаванне такіх гарантый дазволіць стварыць адзіныя і абавязковыя для ўсіх наймальнікаў патрабаванні, накіраваныя на захаванне здароўя і зніжэнне прафесійных рызык», — расказаў галоўны тэхнічны інспектар працы Федэрацыі прафсаюзаў Павел Манько.

У праект закона ўключылі таксама новыя нормы пра садзейнічанне наймальніка ў навучанні і заахвочванні грамадскіх інспектараў па ахове працы, што надасць дадатковы імпульс развіццю грамадскага кантролю ў сферы аховы працы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках