FT: Як анімэшны пірат у саламяным капялюшы стаў сімвалам пратэсту зумераў
4- 24.12.2025, 15:43
- 2,168
Галоўны герой — увасабленне барацьбы з несправядлівасцю і імкнення да свабоды.
Сёлета маладзёжныя пратэсты пракаціліся па ўсім свеце — ад Турцыі і Індонезіі да Францыі і Мексікі, патрабуючы палітычных зменаў і барацьбы з карупцыяй і сацыяльнай няроўнасцю. Маладыя актывісты нават дамагліся адстаўкі кіраўнікоў Мадагаскара і Непала, піша Financial Times (пераклад — сайт Charter97.org).
Незвычайным сімвалам гэтых выступаў стаў сцяг з выявай чэрапа ў саламяным капялюшы. Гэты сцяг, натхнёны японскім анімэ і мангай «One Piece», увасабляе супраціў і імкненне да свабоды. У серыяле каманда «Піраты Саламянага Капялюша», якую ўзначальвае падлетак Манкі Д. Луфі, змагаецца з карумпаваным і аўтарытарным светам, імкнучыся адшукаць легендарны скарб «One Piece», які сімвалізуе абсалютную свабоду. Галоўны праціўнік герояў — Сусветны ўрад, жорсткі і ўсемагутны орган, які навязвае «абсалютную справядлівасць».
Сцяг ужо з'явіўся на многіх пратэстах па ўсім свеце. У Кеніі яго заўважылі падчас акцый супраць павышэння падаткаў, што прымусіла прэзідэнта Вільяма Руто адмяніць спрэчныя рашэнні. У Бангладэш студэнты пад яго сцягам дамагліся адстаўкі былога лідара Шэйха Хасіны.