ЗСУ атакавалі завод ракетнага паліва ў РФ і базу марскіх дронаў у Крыме
- 24.12.2025, 15:59
- 2,354
У Генштабе ЗСУ раскрылі падрабязнасці удараў.
Сілы абароны ў ноч на 24 снежня паразілі завод па вытворчасці ракетнага паліва ў РФ, а таксама базу марскіх беспілотнікаў і склады з боепрыпасамі.
Пра гэта паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на Telegram Генштаба ЗСУ.
Адзначаецца, што ў горадзе Яфрэмаў Тульскай вобласці РФ паражаныя магутнасці «Яфрэмаўскага завода сінтэтычнага каўчуку», які спецыялізуецца на вытворчасці складнікаў пластыкавых выбуховых рэчываў і цвёрдага ракетнага паліва. Зафіксаваныя выбухі і маштабны пажар на тэрыторыі вытворчасці.
Таксама паражана месца захоўвання і абслугоўвання бязэкіпажных катэраў у раёне Мірнага ў часова акупаваным украінскім Крыме.
Акрамя таго, з мэтай парушэння лагістыкі расіян, паражаны склад матэрыяльна-тэхнічных сродкаў палкавога ўзроўню ў Должанску, на часова акупаваных тэрыторыях Луганскай вобласці.
Таксама зафіксавана пападанне па шэрагу аб'ектаў супрацьпаветранай абароны і ў раёнах канцэнтрацыі жывой сілы захопнікаў на часова акупаваных тэрыторыях Украіны.