24 снежня 2025, Серада, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь ідуць калядныя мяцеліцы

2
У Беларусь ідуць калядныя мяцеліцы

А дзе-нідзе выгляне снежаньскае сонца.

Некаторым беларусам сёлета, магчыма, пашанцуе сустрэць Каляды са снегам і сапраўднай зімовай атмасферай. Па крайняй меры, на гэта паказваюць аператыўныя прагнозы сіноптыкаў. Яны паабяцалі нам калядныя мяцеліцы з маразамі да -13°C. Але дзе-нідзе ўсю гэтую зімовую казку ў доўгія выходныя падсвеціць і прыемнае снежаньскае сонейка.

Пакуль тэрыторыя Беларусі застаецца на перыферыі скандынаўскага антыцыклону, таму месцамі трымаецца адчувальны дзесяціградусны марозец. Паводле аператыўнага прагнозу Белгідрамета, марознае надвор'е чакае беларусаў і на Каляды, якія католікі і большасць пратэстантаў будуць адзначаць ужо заўтра, 25 снежня.

Ужо ў другой палове дня, паводле разлікаў спецыялістаў, Беларусь апынецца пад уплывам малаактыўнай франтальнай зоны, якая перамяшчаецца з Балтыйскага мора. Менавіта яна прынясе з сабой калядныя мяцеліцы (хоць і слабыя).

Снег дастанецца найперш паўночна-ўсходнім раёнам краіны, а вось астатнія «прыгажосці» надвор'я - галалёдзіца і моцны парывісты вецер - чакаюцца паўсюль. З-за ўзмацнення ветру, парывы якога могуць дасягаць 15-20 м/с, да вечара 25 снежня Белгідрамет абвясціў па ўсёй краіне жоўты ўзровень небяспекі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках