У Саратаве гарыць нафтаперапрацоўчы завод
3- 24.12.2025, 16:50
- 3,646
Відавочцы публікуюць відэа з густым дымам над горадам.
У расійскім горадзе Саратаў зафіксаваны пажар у раёне мясцовага нафтаперапрацоўчага завода.
Як паведамляе «Цензор.НЕТ», інфармацыя пра ўзгаранне з'явілася ў мясцовых пабліках і сацыяльных сетках. На апублікаваных кадрах бачны густы дым, які ўзнімаецца над прамысловай зонай горада. Прычыны пажару пакуль застаюцца невядомымі.