25 снежня 2025, Чацвер, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бэтлеем аднавіў калядныя святкаванні

Бэтлеем аднавіў калядныя святкаванні

Святкаванні ў горадзе, дзе нарадзіўся Ісус Хрыстос, адменяліся апошнія два гады.

Тысячы людзей сабраліся на Плошчы Ясляў у Бэтлееме напярэдадні Калядаў. Вялізная ёлка, якой не было на працягу двух гадоў вайны паміж Ізраілем і ХАМАСам, вярнулася, паведамляе AP.

У горадзе, дзе паводле Евангелля нарадзіўся Ісус Хрыстос, калядныя святкаванні адменяліся апошнія два гады.

Замест гэтага на Плошчы Ясляў быў усталяваны калядны вертеп з Дзіцяткам Ісусам, акружаным абломкамі і калючым дротам, у знак увагі да сітуацыі ў Газе.

Кардынал П'ербатіста Піццабала, галоўны каталіцкі лідар на Святой Зямлі, сёлета адкрыў урачыстасці падчас традыцыйнага шэсця з Ерусаліма ў Бэтлеем, заклікаўшы да «Калядаў, поўных святла».

Піццабала, прыбыўшы на Плошчу Ясляў, сказаў, што прыбыў з прывітаннем ад невялікай хрысціянскай супольнасці Газы, дзе ён у нядзелю адслужыў імшу.

«Мы ўсе разам вырашылі быць святлом, і святло Бэтлеема — гэта святло міру», — сказаў ён тысячам людзей, якія сабраліся на плошчы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках