25 снежня 2025, Чацвер, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША агучылі новыя прагнозы аб заканчэнні вайны РФ супраць Украіны

16
У ЗША агучылі новыя прагнозы аб заканчэнні вайны РФ супраць Украіны

На гэты раз — 90 дзён.

Пасол ЗША пры НАТА Мэцью Уітакер лічыць, што урэгуляванне расійска-ўкраінскай вайны можа быць дасягнута на працягу 90 дзён. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю Fox News.

Паводле яго слоў, «мір, безумоўна, магчымы», аднак на фінальным этапе перамоваў бакі сутыкнуцца з «сур'ёзнымі выклікамі».

Уітакер падкрэсліў, што ключавая задача ЗША заключаецца не проста ў падпісанні пагаднення, а ў тым, каб яно было сумленным і справядлівым, забяспечвала ўстойлівы мір і гарантавала, што украінцы «не будуць жыць у страху» перад магчымым новым уварваннем.

Пасол выказаў упэўненасць, што бакі «набліжаюцца да пагаднення».

Адказваючы на пытанне вядучага пра тое, ці магчыма дасягнуць дамоўленасцей на працягу бліжэйшых 90 дзён, Уітакер адзначыў: «Ведаеце, калі гэта будзе зроблена, то гэта будзе зроблена на працягу наступных 90 дзён».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках