НАТА ўзняла ў паветра знішчальнікі
6- 25.12.2025, 12:36
- 6,354
Пасля пралёту расійскіх бамбардзіроўшчыкаў над Брытаніяй.
Расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін накіраваў ядзерныя бамбардзіроўшчыкі дзеля дэманстрацыі сілы паблізу паўночнай часткі Вялікабрытаніі, здзейсніўшы калядны палёт на вялікую адлегласць над Нарвежскім морам. Пра гэта паведамляе Mirror.
Пасля гэтага НАТА была вымушаная ўзняць у паветра знішчальнікі для суправаджэння расійскіх самалётаў. Дальнія бамбардзіроўшчыкі Ту-95МС суправаджаліся знішчальнікамі Су-33, што, на думку журналістаў, магло быць наўмыснай спробай справакаваць Захад паблізу маршруту палёту Санта-Клаўса з Паўночнага полюса.
«Бамбардзіроўшчыкі далёкага радыюсу дзеяння Ту-95МС расійскіх паветрана-касмічных сіл здзейснілі запланаваны палёт у паветранай прасторы над нейтральнымі водамі Барэнцавага мора і Нарвежскага мора. Працягласць палёту склала больш за сем гадзін», — паведамілі ў Мінабароны РФ.
У ведамстве дадалі, што на асобных участках маршруту бамбардзіроўшчыкаў суправаджалі знішчальнікі замежных дзяржаў, аднак не ўдакладнілі, якія менавіта сілы НАТА перахапілі самалёты Ту-95МС.