25 снежня 2025, Чацвер, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША мужчына выйграў адзін з найбуйнейшых джэкпотаў у латарэі

6
У ЗША мужчына выйграў адзін з найбуйнейшых джэкпотаў у латарэі

Кошт аднаго білета Powerball складае $2.

Жыхар штата Арканзас у ЗША выйграў джэкпот у памеры 1,817 мільярда долараў, гуляючы ў латарэю Powerball. Гэта другі па велічыні латарэйны прыз у гісторыі Злучаных Штатаў Амерыкі.

Джэкпот, разыграны напярэдадні Калядаў, стаў другім у гэтым годзе прызам, што перавышае мільярд долараў, пасля 46 тыражоў запар без пераможцы, паведамляе ABC News.

Пераможца можа выбраць: атрымаць усю суму адразу (834,9 мільёна долараў) або атрымліваць выплаты часткамі прыблізна на працягу 30 гадоў. У абодвух выпадках выплаты будуць да выліку падаткаў.

Паводле дадзеных Powerball, верагоднасць выйграць джэкпот Powerball складае 1 да больш чым 292 мільёнаў. Цім Шарцье, прафесар матэматыкі і інфарматыкі ў каледжы Дэвідсана, параўнаў спробу выйграць джэкпот Powerball з такімі шансамі з выбарам адной канкрэтнай секунды цягам дзевяці гадоў і наступнай спробай адгадаць гэтую секунду. На яго думку, колькасць білетаў сапраўды павялічвае шанцы гульца на выйгрыш, але толькі нязначна.

Кошт аднаго білета Powerball складае 2 долары. Білеты прадаюцца ў 45 штатах, акрузе Калумбія, Пуэрта-Рыка і на Віргінскіх астравах ЗША. Рэкардным застаецца джэкпот у $2,04 мільярда, выйграны ў лістападзе 2022 года жыхаром Каліфорніі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках