На гары Кіліманджара разбіўся верталёт
- 25.12.2025, 20:14
- 2,504
Палёт быў часткай выратавальнай аперацыі па эвакуацыі людзей з гары.
Пяць чалавек не выжылі ў выніку крушэння верталёта на найвышэйшай вяршыні Афрыкі — Кіліманджара ў Танзаніі. Пра гэта паведамляе Associated Press.
Паводле даных паліцыі, верталёт пацярпеў катастрофу ў сераду ўвечары на адным з самых папулярных турыстычных маршрутаў. Палёт быў часткай выратавальнай аперацыі па эвакуацыі людзей з гары.
Сярод тых, хто не выжыў, былі двое замежнікаў, якіх перавозілі ў межах медыцынскай эвакуацыі. Таксама на борце былі мясцовы лекар, гід і пілот.
Інцыдэнт адбыўся паміж лягерам Барафу і вяршыняй Кіба на вышыні больш за 4000 метраў.
Камандзір рэгіянальнай паліцыі Кіліманджара Сайман Майгва паведаміў журналістам, што паветранае судна належала кампаніі Kilimanjaro Aviation, якая, у тым ліку, аказвае паслугі санітарнай авіяцыі. Прадстаўнікі кампаніі пакуль не выступілі з каментарыямі.