У ЗША трое дзяцей паглядзелі ўрокі ваджэння на YouTube і ўгналі аўтамабіль
1- 25.12.2025, 21:39
- 1,544
Паліцыя распачала пагоню.
У штаце Агаё (ЗША) трое дзяцей ва ўзросце 8, 11 і 12 гадоў угналі аўтамабіль, які пасля ўрэзаўся ў жылы дом. Паводле даных паліцыі, перад гэтым малалетнія злачынцы вывучалі відэа на YouTube пра тое, як кіраваць машынай. Пра гэта паведамляе выданне KBTX.
Інцыдэнт адбыўся ў суботу, 20 снежня 2025 года, калі паліцыя паспрабавала спыніць угнаны аўтамабіль. У выніку пагоні машына выляцела з дарогі і ўрэзалася ў будынак, прычыніўшы нязначныя пашкоджанні. Людзі, якія знаходзіліся ў доме, не пацярпелі.
Як высветлілася, за рулём знаходзілася 11-гадовае дзіця. Усіх траіх непаўналетніх затрымалі пры спробе ўцячы з месца здарэння.
Паведамляецца, што дзеці вучыліся вадзіць па відэаўроках на YouTube. Там жа яны, судзячы з апублікаваных кадраў, даведаліся, як ускрыць рулявую калонку аўтамабіля і завесці машыну без ключа.
Пасля разбіральніцтва іх перадалі бацькам, а матэрыялы справы накіруюць у суд па справах непаўналетніх.