Як падчас Першай сусветнай салдаты брытанскай і нямецкай армій «спынілі» вайну і згулялі ў футбол
1- 25.12.2025, 22:52
- 1,888
Нават у такія часы людзям хапіла здаровага сэнсу спыніцца і адзначыць Каляды.
Снежань 1914 года. У Еўропе ідзе Першая сусветная вайна. Але нават у такія крывавыя часы людзям хапіла здаровага сэнсу спыніцца і адзначыць Каляды, піша New Voice.
Як пазней згадвалі сведкі, перадумовы для перамір'я з'явіліся ў сярэдзіне снежня, калі англійскія і нямецкія салдаты замест таго, каб страляць адзін у аднаго, спявалі калядныя песні ў акопах. Сітуацыя на Заходнім фронце стала настолькі дружалюбнай, што на Сочэльнік і Каляды салдаты абодвух бакоў выйшлі на нейтральную паласу, дзе абменьваліся прадуктамі харчавання і сувенірамі.

А потым згулялі ў футбол. Вось як згадваў той дзень брытанскі салдат Эрні Уільямс: «Мяч з'явіўся невядома адкуль. Гэта быў сапраўдны футбол. Некаторыя знялі курткі і паставілі іх як штангі варот. Адзін хлопец трапіў у вароты, і першаму голу радаваліся абедзве каманды. Ніякай варожасці не было».

У снежні 2014 года прэзідэнт УЕФА Мішэль Платіні у бельгійскім горадзе Комін-Варнетон адкрыў манумент у гонар сотай гадавіны Каляднага перамір'я і праведзенага тут футбольнага матча паміж супрацьстаячымі бакамі канфлікту.
Адкрылі помнік, прысвечаны тым падзеям, і ў Брытаніі. Кампазіцыя адлюстроўвае салдат варожых армій, якія цягнуцца адзін да аднаго для паціску рукі. Яна атрымала назву All Together Now (Цяпер мы заадно).