Відэафакт: Арына Сабаленка паспрачалася і выканала гэтае заданне за 13 секунд
- 26.12.2025, 1:07
- 1,998
Беларуска прыняла ўдзел у чэленджы.
Першая ракетка свету, беларуска Арына Сабаленка паспрачалася і выканала гэтае заданне за 13 секунд. Падрабязнасці паведамляе sport5.by.
Беларуская тэнісістка прыняла ўдзел у чэленджы на хуткасць намотвання абмоткі на ручку ракеткі. Гэта працэдура дае магчымасць палепшыць счапленне далоні з ракеткай. З пастаўленай задачай Сабаленка справілася за 13 секунд і засталася задаволеная сабой. Відэа было апублікавана ў сацсетках турніру ў Брысбене, дзе беларуска пачне сезон. Абмоткі прыдумалі для таго, каб ручка ракеткі не слізгала ў руцэ спартсмена.
When @SabalenkaA took on our racquet grip challenge 😂 pic.twitter.com/HInzYYVWLr
— Brisbane International (@BrisbaneTennis) December 24, 2025