26 снежня 2025, Пятніца, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканец на Каляды выйграў у латарэю адзін з найбуйнейшых джэкпотаў у гісторыі

Амерыканец на Каляды выйграў у латарэю адзін з найбуйнейшых джэкпотаў у гісторыі

Гаворка пра 1,8 мільярда долараў.

Гулец у латарэю Powerball са штата Арканзас сарваў джэкпот у памеры 1,817 мільярда долараў у калядны сочэльнік. Гэта — другі паводле велічыні латарэйны прыз, які калі-небудзь выйгралі ў ЗША, паведамляе Бі-бі-сі.

Шчаслівы білет, які каштаваў усяго 2 долары, цалкам супаў з усімі шасцю выпаўшымі нумарамі: 4, 25, 31, 52, 59 і чырвоным шарам Powerball з нумарам 19. Шанцы на такі поспех былі мікраскопічныя — 1 да 292,2 млн.

Імя пераможцы пакуль не раскрываецца. Цяпер перад шчасліўчыкам стаіць складаны выбар: ён можа атрымліваць поўную суму выйгрышу часткамі на працягу 29 гадоў або забраць грошы адразу. Большасць пераможцаў выбірае другі варыянт, аднак у такім выпадку сума выплаты істотна памяншаецца — «на рукі» выдадуць толькі 834,9 мільёна долараў. Акрамя таго, з гэтай сумы давядзецца заплаціць федэральны падатак (ад 24% да 37%), а таксама, хутчэй за ўсё, падатак штата.

Гэта толькі другі выпадак у гісторыі, калі джэкпот Powerball выйгралі ў Арканзасе. Абсалютны рэкорд пакуль належыць жыхару Каліфорніі, які ў 2022 годзе выйграў 2,04 мільярда долараў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках