26 снежня 2025, Пятніца, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Шмат што можа вырашыцца да Новага года

Зяленскі: Шмат што можа вырашыцца да Новага года
Уладзімір Зяленскі

Прэзідэнт Украіны абвясціў пра хуткую сустрэчу з Трампам.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у бліжэйшы час правядзе сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам адносна мірнага плана.

Пра гэта кіраўнік Украіны паведаміў у Telegram.

Паводле слоў прэзідэнта Украіны, сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Рустэм Умераў далажыў яму пра свае чарговыя кантакты з амерыканскім бокам.

«Ніводнага дня не губляем. Дамовіліся аб сустрэчы на самым высокім узроўні — з прэзідэнтам Трампам у бліжэйшы час. Шмат што можа вырашыцца да Новага года», — паведаміў Зяленскі.

Учора, 24 снежня, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўпершыню раскрыў змест 20 пунктаў мірнага плана.

Прэзідэнт Украіны пацвердзіў, што ў Кіева і Вашынгтона застаюцца разыходжанні па тэрытарыяльных пытаннях і па кантролі над Запарожскай АЭС. Тым не менш ён ахарактарызаваў перамовы як «значна прасунутыя».

Па словах Зяленскага, Кіеў спрабуе пераканаць ЗША прапанаваць спыненне агню па бягучай лініі судакранання. Пры гэтым Расія, як сцвярджае ўкраінскі лідар, заяўляе пра гатоўнасць адвесті войскі з шэрагу рэгіёнаў, але патрабуе сыходу Украіны з занятых ёю тэрыторый у Данецкай вобласці.

Украінскі прэзідэнт падкрэсліў, што адмаўленне ад тэрыторый немагчымае, бо супярэчыць заканадаўству і патрабавала б рэферэндуму.

Зяленскі заявіў, што ў выпадку дасягнення перамір’я гатовы правесці прэзідэнцкія выбары «як мага хутчэй». Перамір’е, паводле яго слоў, уступіць у сілу ў дзень падпісання пагаднення і будзе кантралявацца міжнароднымі пасярэднікамі.

Таксама Украіна разлічвае на паскораную інтэграцыю ў ЕС, маштабную праграму аднаўлення, пагадненне з Расіяй аб забеспячэнні бяспекі рачнога і марскога гандлю.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках