Андрэй Саннікаў: Святкуем разам са свабодным светам!
- 26.12.2025, 13:12
Адзін з лідараў апазіцыі павіншаваў беларусаў з Калядамі.
Лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў павіншаваў беларусаў з Калядамі:
— Усіх беларусаў, усіх дарагіх суайчыннікаў — са святам! Святкуем разам са свабодным светам, з той прасторай, да якой належым!
Няхай нарэшце скончацца нашы няшчасці і пакуты, якія нам нясуць нахабныя калгасныя выскочкі, няхай нашы святы стануць сямейнымі ў поўным складзе нашых сем’яў і мірнымі!
Жыве Беларусь!