27 снежня 2025, Субота, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь вяртаюцца доўгія выхадныя

1
У Беларусь вяртаюцца доўгія выхадныя

Як беларусы будуць працаваць і адпачываць у 2026-м.

Калі вам падабаюцца доўгія выхадныя, як, напрыклад, цяпер, то ў 2026 годзе нагодаў для адпачынку будзе дастаткова. На працягу года беларусаў чакае некалькі перыядаў па чатыры выхадныя запар, а таксама традыцыйныя дзяржаўныя святы, якія застаюцца нерабочымі днямі, піша Onliner.

Першыя доўгія выхадныя адбудуцца ўжо ў самым пачатку года — з 1 па 4 студзеня. Гэта стане першым чатырохдзённым перыядам адпачынку ў 2026 годзе.

Наступны доўгі ўік-энд чакаецца вясной. У красавіку беларусы будуць адпачываць з 18-га па 21-е. Для гэтага працоўны дзень панядзелка, 20 красавіка, пераносіцца на суботу, 25 красавіка. У выніку выхаднымі стануць 18 красавіка (субота), 19 красавіка (нядзеля), 20 красавіка (панядзелак) і 21 красавіка (аўторак). Пры гэтым арганізацыям з улікам спецыфікі працы дазволена перанесці гэты працоўны дзень на іншую суботу.

Акрамя таго, у 2026 годзе афіцыйна нерабочымі днямі будуць:

1 і 2 студзеня — Новы год

7 студзеня — Нараджэнне Хрыстова (праваслаўнае)

8 сакавіка — Дзень жанчын

21 красавіка — Радаўніца

1 мая — Свята працы

9 мая — Дзень Перамогі

3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

7 лістапада — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі

25 снежня — Нараджэнне Хрыстова (каталіцкае)

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках