27 снежня 2025, Субота, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лёгкаатлетка Ціманоўская прыняла прапанову выйсці замуж

6
Лёгкаатлетка Ціманоўская прыняла прапанову выйсці замуж
Крысціна Ціманоўская

Прапанову рукі і сэрца беларуска атрымала ў Цэнтральным парку Нью-Ёрка.

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская, якая выступае за Польшчу, апублікавала фота з заручальным пярсцёнкам. Яе жаніх — Аляксандр Салонскі, з якім спартсменка пачала сустракацца пасля разводу, піша «Зеркало».

Прапанову рукі і сэрца Крысціна атрымала ў Цэнтральным парку Нью-Ёрка. Судзячы з фота лёгкаатлеткі ў Instagram і Facebook, Аляксандр Салонскі падараваў ёй пярсцёнак з брыльянтам ад вядомага брэнда Tiffany.

«I said YES», — лаканічна напісала Крысціна пад фота.

Нагадаем, пасля скандалу на Алімпіядзе ў Токіа ў 2021 годзе, калі беларускую спартсменку спрабавалі гвалтам вывезці з Японіі, Ціманоўская пераехала ў Польшчу. Туды ж перабраўся і яе муж — трэнер па фітнэсе Арсеній Зданевіч. Але праз пару гадоў пара разышлася. Пра рашэнне развесціся з мужам Ціманоўская абвясціла ў верасні 2023 года. Праз паўгода развод адбыўся, і Крысціна назвала гэты дзень найлепшым у сваім жыцці.

Восенню 2024 года лёгкаатлетка пераехала ў ЗША. На той момант яна ўжо сустракалася з цяперашнім бойфрэндам Аляксандрам Салонскім.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках