27 снежня 2025, Субота, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гродна Азот» забяспечвае расійскую армію сыравінай для экіпіроўкі

4
«Гродна Азот» забяспечвае расійскую армію сыравінай для экіпіроўкі

Падчас расследавання былі ўстаноўлены цікавыя факты.

З 2022 года расійскія прадпрыемствы атрымалі больш за 17 тысяч тон беларускіх поліамідных нітак на суму не менш як 48 мільёнаў долараў. Іх у Расіі выкарыстоўваюць для вытворчасці бронежылетаў, разгрузак, рамянёў і іншых элементаў ваеннай амуніцыі. Акрамя таго, пастаўкі чыстага поліаміду з лютага 2022 года да сярэдзіны 2024 года ацэньваюцца яшчэ прыблізна на 60 мільёнаў долараў. Такія звесткі падаюць журналісты БРЦ у сваім новым расследаванні, паведамляе «Еўрарадыё».

Паводле звестак, якія яны атрымалі з унутранай дакументацыі прадпрыемстваў, ключавым пастаўшчыком поліаміднай сыравіны для расійскага ваенна-прамысловага комплексу стала беларускае прадпрыемства ААТ «Гродна Азот», у склад якога ўваходзіць філіял «Завод хімвалакно».

Нягледзячы на санкцыі ЗША і Еўрасаюза, уведзеныя ў 2021 годзе за звальненні работнікаў пасля пратэстаў і фінансаванне рэжыму, у 2022 годзе «Завод хімвалакно» фактычна быў адзіным замежным пастаўшчыком поліаміднай прадукцыі ў Расію сярод краін ЕАЭС. Нават пасля з'яўлення паставак з Арменіі і Казахстана беларускія аб'ёмы застаюцца пераважаючымі.

Сярод расійскіх кліентаў — Цвярскі навукова-даследчы інстытут сінтэтычнага валакна, звязаны з ваеннымі распрацоўкамі, а таксама завод «Труд» у Ніжнім Ноўгарадзе, які працуе з Мінбароны і МНС Расіі. Толькі за апошнія гады яны набылі дзясяткі тон беларускай сыравіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках