Зяленскі назваў пяць рэчаў, якія хоча абмеркаваць з Трампам
- 27.12.2025, 18:01
- 1,418
На яго думку, цяпер у Вашынгтоне лепш разумеюць «чырвоныя лініі» Украіны.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі распавёў пра 5 тэматычных блокаў, пра якія ішла гаворка на перамовах наконт «мірнага плана» і якія ён хоча абмеркаваць на чаканай сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.
Такім чынам, Зяленскі пералічыў тэматычныя блокі, якія абмяркоўваюцца ўкраінскімі і амерыканскімі бакамі і стануць тэмамі яго размовы з Трампам 28 снежня.
– Мы абмяркоўваем гарантыі бяспекі Украіна—Злучаныя Штаты. Гэта адзін дакумент. Мы абмяркоўваем таксама гарантыі бяспекі з Еўропай. Мы абмяркоўваем ваеннае вымярэнне. Гэта частка гарантый бяспекі, – адзначыў прэзідэнт.
Чацвёртым блокам ён згадаў «план дабрабыту, у якім будзе яшчэ шмат розных дакументаў», у межах якога абмяркоўваецца прыцягненне да аднаўлення Украіны да 800 млрд долараў і стварэнне шэрагу фондаў.
– І пятае, тое, што мы хочам абмеркаваць з прэзідэнтам (Трампам), — гэта план паслядоўных дзеянняў. То бок мы хочам прапанаваць крок за крокам, як можна зрабіць так, каб усе тыя планы, пра якія я ўжо сказаў, рэальна запрацавалі. Яны, безумоўна, абмяркуюць усё гэта з расіянамі, і мы атрымаем feedback (адваротную сувязь – Рэд.), – падсумаваў Зяленскі.
Таксама падчас брыфінгу Зяленскі выказаў меркаванне, што цяпер у Вашынгтоне лепш разумеюць «чырвоныя лініі» Украіны адносна параметраў завяршэння вайны.