Павел Севярынец запісаў першае відэа пасля вызвалення
7- 27.12.2025, 18:27
- 6,430
Экс-палітвязень 5,5 года правёў за кратамі.
Адзін з лідараў беларускай апазіцыі, сузаснавальнік партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД) Павел Севярынец запісаў першае відэа пасля вызвалення, апублікаваўшы яго ў новым асабістым тэлеграм-канале.
У ім ён падзякаваў усім за падтрымку падчас зняволення і за прыём у краінах, куды прыбылі палітвязні.
«Канешне, тое, што нас вывезлі з Беларусі, — гэта беззаконне. Але я веру ў тое, што мы абавязкова вернемся і абдымемся на роднай зямлі. У турме я адбыў 5,5 года, усяго ў мяне іх ужо больш за 11. Размаўляў увесь час па-беларуску, прашэнне аб памілаванні не падпісваў, віну не прызнаў. Хоць не асуджаю тых, хто гэта зрабіў», — распавёў ён.
Напрыканцы былы палітвязень прачытаў свой верш.