27 снежня 2025, Субота, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы BMW X5 паказалі да прэзентацыі

1
Новы BMW X5 паказалі да прэзентацыі

Аўтамабіль кардынальна зменіцца вонкава.

Апублікавана выява BMW X5 пятага пакалення. Прэміяльны кросовер падвергнецца істотным зменам і атрымае электрычную і вадародную версіі.

Новы BMW X5 з заводскім індэксам G65 дэбютуе ў жніўні 2026 года, а на рынак выйдзе ў пачатку 2027-га. Падрабязнасці аўтамабіля раскрылі на сайце L'Argus.

Кросовер BMW X5 2027 бачылі замаскіраваным падчас выпрабаванняў і менавіта на падставе шпіёнскіх фота стварылі выяву мадэлі. Аўтамабіль не падобны да папярэднікаў, затое ў анфас вельмі нагадвае найноўшы электрамабіль BMW iX3 дзякуючы тонкім фарам і меншай рашотцы радыятара. Лініі кузава сталі больш плаўнымі.

Нягледзячы на падабенства з BMW iX3, кросовер не запазычыць яго платформу Neue Klasse, а захавае цяперашнюю архітэктуру CLAR. Праўда, гэта не перашкодзіць пашырыць палітру версій мадэлі.

Новы BMW X5 прапануюць у бензінавых, дызельных, плагін-гібрыдных версіях, а таксама ён упершыню атрымае электрычную мадыфікацыю.

Мала таго, у 2028 годзе выпусцяць серыйны варыянт BMW X5 G65 з вадароднымі паліўнымі элементамі. Распрацаваць яго сілавую ўстаноўку дапамогуць спецыялісты Toyota, якія ўжо маюць досвед стварэння серыйнай вадароднай мадэлі Mirai.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках