28 снежня 2025, Нядзеля, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У аэрапортах Масквы зноў калапс

У аэрапортах Масквы зноў калапс

Сталіца РФ пад масіраванай атакай дронаў.

У маскоўскіх аэрапортах зноў калапс з-за масіраванай атакі беспілотнікаў на сталіцу РФ. Там затрыманыя больш за сотню рэйсаў, некаторыя рэйсы поўнасцю адменены.

Залы чакання ў Внукава і Шэрэмецьева апынуліся перапоўненыя пасажырамі, якія на працягу некалькіх гадзін чакаюць адмены плана «Ковер», які прадугледжвае часовае закрыццё неба для грамадзянскай авіяцыі.

У аэрапорце Шэрэмецьева з 17:00 да 19:30 частка самалётаў была накіраваная на запасныя аэрадромы. Некалькі рэйсаў адмянілі.

Афіцыйна ў адміністрацыі аэрапорта заявілі, што затрымак на вылет больш чым на дзве гадзіны нібыта не было зафіксавана, аднак пасажыры паведамляюць пра шчыльную загрузку тэрміналаў і складанасці з перасадкамі.

«Пецярбургскі аэрапорт Пулкава таксама ўзяў на сябе частку нагрузкі: там затрымліваюцца на вылет 18 рэйсаў, яшчэ восем — адменены», — паведамляюць расійскія каналы.

Аэрапорт прыняў пяць лайнераў у якасці запаснага аэрадрома, а таксама плануецца аб’яднанне часткі рэйсаў, якія будуць выкананыя на самалётах большай умяшчальнасці.

Тым часам мэр Масквы Сяргей Сабянін пацвердзіў масіраваны налёт дронаў на горад. Па яго словах, на падлёце да Масквы нібыта былі збітыя 26 беспілотнікаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках