28 снежня 2025, Нядзеля, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У асяроддзі Пуціна ўсё больш людзей, якія кажуць яму спыняць вайну

У асяроддзі Пуціна ўсё больш людзей, якія кажуць яму спыняць вайну

Пра гэта заявіў Буданаў.

Кіраўнік ГУР МА Украіны Кірыл Буданаў заявіў у інтэрв’ю «Суспільне», што ў асяроддзі кіраўніка Крамля Уладзіміра Пуціна ўсё больш людзей, якія кажуць яму спыняць вайну супраць Украіны.

Падчас размовы Буданаў расказаў, што яшчэ напярэдадні поўнамаштабнага ўварвання было нямала людзей сярод кіраўніцтва РФ, якія выказвалі сумневы ў мэтазгоднасці вайны. У прыватнасці, сярод іх былі службовыя асобы Генштаба Узброеных Сіл Расіі.

Цяпер «галасоў» у асяроддзі Пуціна пра неабходнасць завяршыць вайну становіцца яшчэ больш.

«Вельмі шмат. Вельмі шмат. І іх стала больш, чым было раней», — сказаў Буданаў.

На ўдакладняльнае пытанне, ці становіцца гэтых людзей больш нават нягледзячы на прасоўванне РФ на фронце, кіраўнік ГУР патлумачыў гэтую сітуацыю коштам вайны.

— Дык якая цана прасоўвання? Вы ўвогуле ўяўляеце, колькі каштуе прыкладна адзін дзень вайны? Гэта дорага нават паводле меркаў Расіі, якая на вайну нічога не шкадуе, — дадаў Буданаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках