28 снежня 2025, Нядзеля, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Генштабе Узброеных Сіл Украіны «разняслі» Пуціна і Герасімава

У Генштабе Узброеных Сіл Украіны «разняслі» Пуціна і Герасімава

Выдумкі расіян не маюць нічога агульнага з рэальнасцю.

Расіяне зноў хлусяць пра свае «поспехі» на полі бою, бо ў рэальнасці іх няма. Сітуацыя вакол Мірнаграда, Гуляйполя, Пакроўска, Канстанцінаўкі і Купянска не мае нічога агульнага з публічнай хлуснёй Крамля.

Пра гэта паведамляе Генеральны штаб Узброеных Сіл Украіны.

У Генштабе адзначылі, што расійскае ваенна-палітычнае кіраўніцтва паспешліва прыдумвае «поспехі» на лініі фронту, каб паўплываць на перагаворны працэс. Выдумкі расіян не маюць нічога агульнага з рэальнасцю.

У ГШ коратка патлумачылі пра сітуацыю на ўчастках фронту, згаданых расійскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным:

Гуляйполе ў Запарожскай вобласці: сітуацыя складаная, але абаронная аперацыя працягваецца. Сілы абароны знішчаюць пяхотныя групы акупантаў у горадзе.

Мірнаград у Данецкай вобласці: сітуацыя таксама складаная, аднак акупанты не могуць ажыццявіць захоп горада, нягледзячы на ўсе свае спробы і страты. Таму цяпер у ход пайшла дэзінфармацыя.

Канстанцінаўка ў Данецкай вобласці: расіяне хлусяць пра «кантроль» над паловай горада. У рэальнасці Сілы абароны знішчаюць ворага на падступах. Нядаўна была разгромлена штурмавая калона расіян, якая спрабавала прарвацца ў Канстанцінаўку.

Купянск: расіяне некалькі разоў заяўлялі пра «кантроль» над горадам на Харкаўшчыне. У рэальнасці рэшткі расійскіх войскаў заблакіраваныя ў Купянску і знішчаюцца.

Пакроўск: расіяне ўжо 17 месяцаў спрабуюць захапіць горад, але нясуць там істотныя страты. Істэрычныя заявы пра нібыта яго «захоп» не адпавядаюць рэчаіснасці.

«Відавочна, што хлусня расіян у першую чаргу арыентаваная на замежных партнёраў і істотна актывізавалася менавіта падчас мірных перамоваў. Аднак расійская дэзінфармацыя не паўплывае на ўкраінскую пазіцыю і далейшую дыпламатычную працу», — падкрэслілі ў Генштабе.

У ГШ нагадалі, што адзіны рэальны вынік заяў Пуціна — гэта велізарныя страты яго акупацыйных войскаў. Штодня не менш за 1000 расійскіх акупантаў або знішчаюцца, або атрымліваюць раненні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках