Сёння Пуцін асабліва смешны
- Аляксандр Невзораў
- 28.12.2025, 10:27
- 7,064
«Шыла» купянскага скандалу на ўвесь свет выставіла яго ідыётам.
Сёння Пуцін асабліва смешны.
Бачна, што ў задніцы ў яго «шыла» купянскага скандалу. Тога самага скандалу, што на ўвесь свет выставіў упыра ідыётам.
Шыла, вядома, зранку спрабаваў выцягнуць міністр Белаусаў, але дурнык Герасімаў заштурхнуў шыла яшчэ глыбей, набубнеўшы, што «ўсё выдатна, а набожны прыдурок у баявой абстаноўцы нічога не разумее».
Зараз Пуцін зноў пужае. Ён учыніў косплей пад «тав. Жукава»: зноў хлусіць і падстаўляецца.
Гуляйполе не ўзята расіянамі, там лютыя баі з пераменным поспехам. Так, абдолбаныя оркі накатваюць, але цалкам магчымы «купянскі варыянт» з іх поўным выцісканнем.
Купянск жа практычна ад іх зачышчаны. Засталося 4 кропкі супраціву, якія да аўторка канчаткова падавяць.
Дронаўку, захопам якой ужо пахваліўся пацыент, ЗСУ практычна вызвалілі.
Пуціну на 1404-ы дзень вайны не варта было ганьбіцца, косплеіць палкаводца і хлусіць пра перамогу над вёскай Дронаўка (9 дамоў).
На 1404-ы дзень тзв. «Вялікай Айчыннай вайны» сталінскія войскі, скарыстаўшыся тым, што англа-амерыканская авіяцыя практычна зраўняла горад з зямлёй, прыступілі да штурму Берліна.
Аляксандр Невзораў, «Тэлеграм»