У Беларусі істотна падаражэлі мандарыны і шампанскае
12- 28.12.2025, 11:54
- 2,870
Асабліва кідаецца ў вочы розніца па рэгіёнах.
У Беларусі за пяць гадоў цытрусавыя (у тым ліку і мандарыны) падаражэлі на 92%, а ігрыстае віно — амаль на 70%. Такія лічбы прыводзіць праект «Вашы грошы» са спасылкай на даныя Белстата.
Калі параўнаць са снежнем 2021 года, то сярэдні кошт цытрусавых вырас з 4,07 да 7,81 рубля ў лістападзе 2025 года. Ігрыстае — з 12,32 да 20,89 рубля.
За год дынаміка росту цэн наступная: цытрусавыя выраслі з 7,25 рубля ў снежні 2024 года да 7,81 рубля ў лістападзе 2025 года. Ігрыстае за гэты ж час падаражэла з 18,03 да 20,89 рубля.
Асабліва кідаецца ў вочы розніца па рэгіёнах. Ігрыстае віно за пяць гадоў у Мінскай вобласці падаражэла на 37%, а ў Віцебскай — на 106%.
