Памерла легендарная французская актрыса Брыжыт Бардо
5- 28.12.2025, 13:50
- 7,966
Іконе сусветнага кіно было 91 год.
Пайшла з жыцця легенда французскага кіно і ікона моды Брыжыт Бардо. Актрысе было 91. Пра гэта паведамляе France24. Сумную навіну пацвердзілі прадстаўнікі фонду актрысы Brigitte Bardot Foundation.
Бардо атрымала міжнародную вядомасць дзякуючы фільму 1956 года «І стварыў Бог жанчыну», сцэнарыстам і рэжысёрам стужкі быў яе тагачасны муж Ражэ Вадзім. На пачатку 1970-х Бардо абвясціла пра завяршэнне акцёрскай кар'еры і стала ўсё больш актыўнай у палітычнай сферы.
«Фонд Брыжыт Бардо з глыбокім смуткам паведамляе пра смерць сваёй заснавальніцы і прэзідэнткі, мадам Брыжыт Бардо, сусветна вядомай актрысы і спявачкі, якая вырашыла пакінуць сваю прэстыжную кар’еру, каб прысвяціць сваё жыццё і энергію абароне жывёл і свайму фонду», — гаворыцца ў заяве, накіраванай у агенцтва AFP, без указання даты яе смерці.
Бардо знялася больш як у 50 фільмах за сваю кар’еру, перш чым стаць актывісткай па абароне правоў жывёл.
