28 снежня 2025, Нядзеля, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удар па эліце ГРУ: украінскія сілы знішчылі спецпадраздзяленне РФ у Бярдзянскім

3
Удар па эліце ГРУ: украінскія сілы знішчылі спецпадраздзяленне РФ у Бярдзянскім

Ліквідавана і паранена больш за 120 расійскіх вайскоўцаў з 14-й брыгады спецыяльнага прызначэння.

Украінскія Сілы беспілотных сістэм нанеслі магутны ўдар па падраздзяленні расійскага ГРУ на часова акупаванай тэрыторыі Данецкай вобласці.

Відэа спецаперацыі паказаў камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Роберт Броўдзі «Мадзьяр».

Паводле яго слоў, у ноч на 26 снежня падраздзяленні 1-га асобнага цэнтра Сіл беспілотных сістэм правялі спланаваную разведвальна-ўдарную аперацыю ў населеным пункце Бярдзянскае Данецкай вобласці.

Паводле пацверджанай аператыўнай інфармацыі, у выніку ўдару па камандным пункце і месцах дыслакацыі акупантаў было ліквідавана і паранена больш за 120 расійскіх вайскоўцаў з 14-й брыгады спецыяльнага прызначэння ГРУ РФ.

У прыватнасці, страты праціўніка складаюць прынамсі 51 вайсковец забітымі, 74 — параненымі, яшчэ частка лічыцца зніклымі без вестак.

Знішчанае падраздзяленне з'яўляецца спецчасткай ГРУ з горада Усурыйск, асноўнай задачай якой з'яўляецца правядзенне разведвальных і спецыяльных аперацый у інтарэсах расійскага ваеннага камандавання.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках