28 снежня 2025, Нядзеля, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія рыбаловы пайшлі на першы лёд

3
Беларускія рыбаловы пайшлі на першы лёд

Але яго таўшчыня пакуль меншая за норму.

У сацыяльных сетках пачалі з’яўляцца відэаролікі, на якіх рыбаловы хваляцца выхадам на першы лёд. Паводле іх слоў, лёд на няглыбокіх азёрах Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцей ужо дасягнуў таўшчыні 5 сантыметраў. Але, паводле інфармацыі МНС і мясцовых выканкамаў, яго таўшчыня не больш за 3 сантыметры. А бяспечным лічыцца лёд таўшчынёй ад 7 сантыметраў, а яшчэ лепш, калі 10 сантыметраў, перадае «Еўрарадыё».

Па статыстыцы ў Беларусі на першым лёдзе тонуць дзясяткі рыбаловаў штогод.

Унікальная сітуацыя для спінінгістаў

У снежні затое склалася ўнікальная сітуацыя для аматараў спінінгавай лоўлі. З-за цёплага пачатку месяца большасць вадаёмаў засталіся адкрытымі, а драпежная рыба пры гэтым перайшла на зімовы рэжым палявання.

Спінінгісты хваляцца рэдкімі для гэтай пары года ўловамі. З Мухаўца ў Брэсце рыбалов выцягнуў судака вагой 6 кіло. Ловіцца таксама акунь, шчупак і нават галаўль.

Паводле слоў вопытных рыбаловаў, на многіх вадаёмах у цяперашні час шчупак падышоў да берага, драпежнік актыўны і жадна хапае прынаду.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках