Зяленскі ўжо прыляцеў у Маямі
5- 28.12.2025, 17:40
- 1,332
Прэзідэнт Украіны сёння правядзе сустрэчу з Трампам.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыляцеў у Маямі, дзе сёння павінен сустрэцца з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.
Відэа прыбыцця Зяленскага апублікавалі «Новини Live».
28 снежня прэзідэнт Украіны сустрэнецца з прэзідэнтам ЗША ў горадзе Палм-Біч, штат Фларыда.
Першапачаткова сустрэча была запланаваная на 22:00 па мінскім часе, аднак яе перанеслі на 20:00.
Зяленскі паведамляў, што плануе абмеркаваць з прэзідэнтам ЗША пытанні гарантый бяспекі, аднаўлення краіны і эканамічнае пагадненне.