Віцэ-прэзідэнт нямецкага Бундэстага заклікаў перадаць Украіне ракеты Taurus
3- 28.12.2025, 19:35
- 1,978
Канцлеру Германіі прынагадалі яго заявы, калі ён быў у апазіцыі.
Віцэ-прэзідэнт нямецкага Бундэстага Омід Нурыпур, які прадстаўляе партыю «Зялёных», заклікаў перадаць Украіне далёкабойныя ракеты Taurus.
Яго словы цытуе n-tv.
«Добра, што канцлер Мерц прэтэндуе на лідарскую ролю для Германіі. Мерц цяпер павінен трымацца таго, што ён справядліва патрабаваў, будучы ў апазіцыі, і адкрыць шлях для паставак Taurus», — сказаў Нурыпур.
Ён падкрэсліў, што адмова ў пастаўках крылатых ракет Украіне будзе каштаваць чалавечых жыццяў.
«Недастаткова проста падтрымліваць украінскага прэзідэнта ў тэлефонных размовах. ЕС павінен узмацніць ціск на Пуціна. Пуцін — адзіны, хто можа неадкладна пакласці канец гэтай жудаснай вайне. Без ціску ён з месца не зрушыцца», — дадаў Нурыпур.