28 снежня 2025, Нядзеля, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь зноў чакае вялікага наплыву расійскіх турыстаў

9
Беларусь зноў чакае вялікага наплыву расійскіх турыстаў

Расіяне прыедуць у нашу краіну на вялікія навагоднія канікулы.

Беларусь стала адной з самых папулярных краін сярод расійскіх турыстаў на перыяд навагодніх святаў 2025—26 гадоў. Пра гэта паведамляе расійскі сэрвіс «Островок», мясцовы аналаг Booking.com.

20% браніраванняў на вялікія навагоднія канікулы ў Расіі прыпалі на замежныя маршруты. Найбольш папулярнымі сталі краіны, куды грамадзянам Расіі не патрэбна віза.

Сярод такіх напрамкаў Беларусь аказалася адным з лідараў. Акрамя яе, у топ-5 самых папулярных краін таксама ўвайшлі Тайланд, Турцыя, Узбекістан і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Калі пашырыць спіс да дзесяці самых запатрабаваных напрамкаў, то туды трапілі таксама Грузія, Казахстан, амаль нікем, акрамя Расіі, не прызнаная Абхазія, Арменія і Кітай.

Пры гэтым цікава, што найбольш істотны рост колькасці расійскіх турыстаў гэтым разам паказаў Казахстан: колькасць браніраванняў у гэтую краіну вырасла ў 2,5 раза ў параўнанні з мінулым годам.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках