Трамп і Зяленскі сустрэліся ў Фларыдзе
- 28.12.2025, 21:53
- 2,894
Прэзідэнты ЗША і Украіны перайшлі да перамоваў за зачыненымі дзвярамі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбыў на перамовы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у маёнтак амерыканскага лідара Мар-а-Лага ў Фларыдзе.
Лідары прыступілі да закрытай часткі перамоваў, коратка адказаўшы на пытанні журналістаў.
Сустрэча адбудзецца ў галоўнай абедзеннай зале Мар-а-Лага. Пасля яе Трамп і Зяленскі правядуць тэлефонную размову з еўрапейскімі лідарамі, яна павінна пачацца а 22:00 паводле мінскага часу.