Трамп патэлефануе Пуціну пасля сустрэчы з Зяленскім
7- 28.12.2025, 22:18
- 2,992
Перад сустрэчай з прэзідэнтам Украіны амерыканскі лідар таксама тэлефанаваў дыктатару РФ.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што збіраецца патэлефанаваць расійскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну пасля таго, як правядзе сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
«Я таксама патэлефаную Пуціну пасля гэтай сустрэчы, мы працягнем перамовы», — заявіў ён журналістам.
Таксама Трамп заявіў, што лічыць, што абодва прэзідэнты нібыта «хочуць заключыць здзелку». Ён таксама запэўніў, што пагадненне аб гарантыях бяспекі для Украіны «будзе моцным».
«Ніхто нават не ведае, што будзе прапісана ў пагадненні аб бяспецы. Але пагадненне будзе — і яно будзе моцным... Гэта будзе моцнае пагадненне, і еўрапейскія краіны будуць задзейнічаныя», — заявіў ён.