У Беларусі з’явіўся незвычайны сувенір для вандроўнікаў
- 28.12.2025, 22:54
- 2,836
Фотафакт.
У каталогу Onlíner заўважылі незвычайны сувенір, які ацэняць аматары вандровак, — «Пашпарт вандроўніка па Беларусі». Гэта квэстбук, у якім сабрана больш за 50 беларускіх славутасцяў, у тым ліку незвычайных.

Звонку квэстбук выглядае як пашпарт, у камплекце ідуць паштоўка і два аркушы налепак з надпісам «Быў, бачыў», імі можна адзначаць месцы, якія ўжо ўдалося наведаць.

На старонках «Пашпарта вандроўніка» можна знайсці 65 славутасцяў Беларусі — кожная з іх адлюстраваная ў выглядзе гравюры. Галоўная фішка — сярод вядомых і папулярных мясцін сустракаюцца незвычайныя, якія могуць стаць новым маршрутам для зацятых і дасведчаных вандроўнікаў па краіне.
