29 снежня 2025, панядзелак, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗСУ атакавалі аэрадром «Ханская»

ЗСУ атакавалі аэрадром «Ханская»

А ў Туле заявілі пра ракетны ўдар.

У ноч на 29 снежня на тэрыторыі Расіі прагрымелі выбухі. Пад ударам аказаўся аэрадром «Ханская» паблізу Майкопа, а ў Туле заяўлялі пра магчымую ракетную атаку.

Пра гэта паведамляе Astra.

Паводле звестак паблікаў, пасля 23:00 невядомыя беспілотнікі пачалі атакаваць горад Майкоп. Пасля з’явіліся ўдакладненні, што мэтай атакі мог быць ваенны аэрадром «Ханская». У сетцы таксама распаўсюджвалі відэа, на якіх, як сцвярджаецца, зафіксаваныя гукі выбухаў у раёне горада.

Ужо ноччу, каля 3:00, расійскі канал SHOT паведаміў пра серыю выбухаў у горадзе Тула. Паводле слоў мясцовых жыхароў, у рэгіёне абвяшчалі ракетную небяспеку, а ўсяго яны нібыта чулі да 14 выбухаў. Частка паблікаў выказала меркаванне, што магла быць збіта балістычная ракета, аднак ці ляцела яна ў кірунку Тулы, ці гаворка ішла пра пуск з тэрыторыі РФ, пакуль невядома.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках