Як падманваюць Пуціна
1- Марк Фейгін
- 29.12.2025, 10:25
- 3,688
Герасімаў дакладвае адно, ФСБ — другое, а ФСО — трэцяе.
Ці мае Пуцін доступ да рэальных звестак з фронту, ці не дэзінфармуюць яго? Я думаю, што інфармацыю ён усё ж атрымлівае. Давайце ўявім. Да яго прыходзіць з дакладам Герасімаў. Дакладае адно. ФСБ, якая Герасімава не любіць, дакладае другое. А ФСО — трэцяе. І ўсе гавораць у негатыўным тоне.
Хто такі Герасімаў? Гэта чалавек, які штодня зарабляе казачныя грошы на вайне, чалавек, аб’ектыўна зацікаўлены ў яе працягванні. Пры гэтым справы на фронце ў яго, мякка кажучы, не бліскучыя. Але няўжо ён будзе распавядаць начальніку рэальную карціну — каб яго звольнілі? Ці каб аддалі пад суд за тое, што ён накраў столькі грошай?
Бо менавіта праз тое, што ён скраў столькі грошай, расійская армія не перамагла ў першыя тры дні. У яго ёсць свой шкурны інтарэс. Таму вайскоўцы заўсёды хлусяць. Мы гэта ведаем. Хлусілі Сталіну, хлусілі Гітлеру — і Пуціну таксама хлусяць.
І калі Пуцін абвяшчае, што ўзяты Купянск, называе яго «КупЯнскам», а потым туды прыязджае Зяленскі, — гэта ж жудасны ляпас на ўвесь свет.
А цяпер глядзіце далей. Калі Герасімаў, ФСБ, ФСО — усе трае хлусяць, дык ёсць яшчэ адміністрацыя прэзідэнта.
З Пуціным сустракаюцца людзі, якія перыядычна якраз займаюцца Украінай. Нават калі ўсе яны па чарзе хлусяць — хлусяць яны не аднолькава. Гэта ўсё роўна не адзін цэнтр фармавання інфармацыі.
Таму зваротную сувязь ад рэальных падзей Пуцін, хутчэй за ўсё, атрымлівае.
Але тут важнае іншае. Калі ты 26 гадоў ва ўладзе, гэта не азначае, што ты пачынаеш аб’ектыўней успрымаць інфармацыю. У цябе складаюцца ўстойлівыя каналы сувязі з крыніцамі інфармацыі — спецыяльныя каналы, не ў бытавым сэнсе.
Пуціну не трэба ўключаць тэлевізар. Можа, ён яго і глядзіць, слухае ўсіх сваіх прапагандыстаў. Але справа не ў гэтым.
Такія людзі глядзяць на чалавека і ў думках кажуць: «А ты круціўся — я ведаю як, хто ты, з кім ты спіш, хто цябе куды і як ты сцягнуў грошы». Ён прыкладна так жа ўспрымае ўсіх — нібыта ведае іх наскрозь.
Гэта не пра крытычнае мысленне. Пуцін — мізантроп. Ён ненавідзіць людзей і, у пэўнай ступені, баіцца іх здрады. Адсюль і ўсе яго бясконцыя разважанні пра тое, што няма нічога горшага за здраду. Ён можа дазволіць сваім людзям піць, гуляць, красці, але здрада для Пуціна — самае страшнае.
Марк Фейгін, «Гордон»