29 снежня 2025, панядзелак, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУР паведаміла пра выбух у акупаваным Мелітопалі

1
ГУР паведаміла пра выбух у акупаваным Мелітопалі

Чацвёра акупантаў атрымалі раненні.

У акупаваным Мелітопалі Запарожскай вобласці на тэрыторыі прамысловай зоны, якую расійскія захопнікі выкарыстоўваюць для базавання тэхнікі і захоўвання боепрыпасаў, 20 снежня прагрымеў выбух.

Пра гэта паведамілі у Галоўным упраўленні разведкі Міністэрства абароны Украіны.

20 снежня расійскія вайскоўцы загружалі свой грузавік «Урал». У момант найвышэйшай канцэнтрацыі расійскіх акупантаў каля грузавіка прагрымеў выбух — прынамсі чацвёра атрымалі раненні, таксама пашкоджаны загружаны «Урал».

«Тамтэйшую прамысловую зону падраздзяленні расійскіх акупацыйных войскаў выкарыстоўваюць як склады боепрыпасаў і месца базавання сваёй вайсковай тэхнікі», — паведамілі ў разведцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках