29 снежня 2025, панядзелак, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі хакеіст а стаў Санта-Клаўсам для амерыканскіх дзяцей

2
Беларускі хакеіст а стаў Санта-Клаўсам для амерыканскіх дзяцей

Нападнік правёў урок катання для найменшых выхаванцаў «Вашынгтон Кэпіталз».

Беларускі нападнік «Вашынгтон Кэпіталз» Аляксей Протас узяў удзел у традыцыйнай каляднай акцыі клуба.

Пра гэта паведамляе прэс-служба каманды са сталіцы ЗША.

Разам з аднаклубнікамі Энтані Боўвілье і Джасцінам Сурдыфам нападнік правёў урок катання для найменшых выхаванцаў клуба.

Хакеісты выйшлі на лёд у вясёлых святочных касцюмах.

«Сапраўды кранальна бачыць, як дзеці атрымліваюць задавальненне ад катання. Радавацца і весяліцца разам з імі і іх бацькамі — гэта цудоўна. Што вы пажадалі на Каляды? Я пажадаў новыя пальчаткі і, спадзяюся, хутка мне іх прывязуць», — падзяліўся эмоцыямі ад мерапрыемства Протас.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках