Пашынян сыграў на барабанах песню на ўласныя вершы пра Арменію
- 29.12.2025, 12:58
- 1,568
Прэм’ер краіны выступіў на ўрадавым карпаратыве.
Армянскі прэм’ер-міністр Нікол Пашынян апублікаваў у Telegram-канале відэа, на якім іграе на барабанах на ўрадавым карпаратыве.
У публікацыі палітык адзначыў, што яго верш ператварыўся ў песню пра Арменію. У тэксце кампазіцыі гаворыцца, што жыццё рэспублікі працягнецца вечна, што яна — крыніца любові і аплот надзеі грамадзян, якія хочуць бачыць яе шчаслівай з усмешкай і слязамі на вачах.
Потым Пашынян апублікаваў відэа, як ён танцуе са сваімі падначаленымі на карпаратыве.