Беларускіх вучняў будуць аглядаць на ўваходзе ў школы
24- 29.12.2025, 14:52
- 3,832
Усё з-за вейпаў.
У міліцыі паведамілі, што адміністрацыя школы абавязаная канфіскоўваць вейпы ў вучняў у Беларусі і праводзіць агляды на ўваходзе. Падрабязней пра гэта расказаў тэлеграм-канал «Сожскі Форпост» УУС Гомельскага аблвыканкама.
Так, у міліцыі паведамілі пра актыўную прафілактычную працу з-за небяспекі электронных цыгарэт. Праваахоўнікі нацэленыя на спыненне распаўсюджвання вейпаў у школах і за іх межамі.
— Вейпы прыраўнаваныя да цыгарэт, і іх ужыванне ў забароненых месцах, а гэта школы, бальніцы, пад'езды, дзіцячыя пляцоўкі і прыпынкі грамадскага транспарту, цягне адміністрацыйную адказнасць, — пракаментавалі ў прэс-службе.
У міліцыі растлумачылі, што адміністрацыя школ павінна канфіскоўваць вейпы ў школьнікаў.
— Адміністрацыя школы не проста мае права, а абавязаная канфіскоўваць вейпы ў вучняў і праводзіць агляды на ўваходзе ў навучальную ўстанову, — паведаміў інспектар інспекцыі ў справах непаўналетніх Чачэрскага РАУС Іван Тэбенькаў.