Гвінейскі нападаючы «Нафтана» трапіў у сур'ёзнае ДТЗ
7- 29.12.2025, 15:31
- 3,866
Ён у крытычным стане.
27 снежня футбаліст «Нафтана» Ямусса Камара трапіў у сур'ёзнае ДТЗ у сталіцы Гвінеі Конакры, знаходзячыся ў адпачынку на радзіме, піша Bel.Football.
Паводле інфармацыі выдання, перад аўтамабілем Камара з'явіўся чорны кот, пасля чаго гулец не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль перакуліўся.
У Камара — шматлікія траўмы абедзвюх ног, а таксама кровазліццё ў галаўны мозг з парушэннямі распазнавання. Цяпер ён шпіталізаваны ў Конакры.
Яго стан крытычны, і патрабуецца тэрміновая медыцынская эвакуацыя, гаворыцца ў паведамленні.
25‑гадовы Камара — гвінейскі футбаліст, які ўжо каля пяці гадоў жыве і выступае ў Беларусі.